
Лялечны тэатр у суботні дзень
13.02.2022Лялечны тэатр з даўніх часоў прыцягвае да сябе дарослых і дзяцей. А класічныя батлеечныя пастаноўкі заўсёды прасякнуты павучальнымі момантамі. Яны вяртаюць нас да вытокаў беларускіх традыцый, далучаюць да духоўна-маральных каштоўнасцей, дапамагаюць аднавіць сувязь паміж мінулым і сучаснасцю.
Адным з такіх цікавых месцаў з’яўляецца тэатр у Раённым цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына” г.Ліды. Лялечны тэатр “Батлейка” – адно з самых яркіх відовішчаў. Ён прыцягвае сваёй дынамікай і маляўнічасцю. Лялькі, зробленыя рукамі майстроў, незвычайнасць таго, што адбываецца, захоплівае дзяцей і нават дарослых, пераносіць у зусім іншы, займальны свет, дзе усё магчыма.
У суботні дзень вучні 2 “А” класа наведалі тэатр “Батлейка”. Казка “Зімовыя прыгоды Юрася і Ганкі” захапіла дзяцей сваёй неверагоднасцю, незвычайнымі героямі, сваёй мілагучнай беларускай мовай, песнямі, якія выконвалі артысты. Дзецям прышлося не толькі гдядзець, слухаць і спяваць, але і выконваць квэст, каб дапамагчы Юрасю вызваліць сваю сястру ад Золькаў (ад слова ЗОЛЬ-перевод на русск. слякоть) і вярнуць чароўную сілу Дзеду Зюзю (Мароз, Ледзяны Дзед — персанаж славянскага фальклору, міфічная істота, якая ўвасабляла зімовы холад).
А на прыканец усе завіталі ў “Сувенірную краму”, дзе можна было набыць падарунак на любы густ: пачынаючы ад саламянага сэрца да дня Святога Валянціна, свістулькі, і да прыгожага саламянага букеціка для мамулі.
Пакідаючы Цэнтр рамёстваў і традыцыйнаы культуры “Спадчына”, дзеці запэўнілі, што хутка зноў іх наведаюць з сябрамі, каб пазнаёміцца з новай казкай, новымі традыцыямі беларускага народа і проста паслухаць мелагучную беларускую мову.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |