
21 лютага — дзень роднай мовы
21.02.2022Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!
Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Сёння ў 2 «А» класе інфармацыйны час «Беларуская скарбонка» быў прысвечаны менавіта ёй — роднай мове. На працягу цэлага дня вучні стараліся размаўляць на беларускай мове, папаўнялі свой слоўнікавы запас, складвалі словы, прыказкі, разгадвалі загадкі, успаміналі беларускія казкі. Нават паспрабавалі напісаць першы дыктант на роднай мове. Адным словам — размаўлялі па-беларуску!
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |