
Чароўныя напевы роднай мовы
21.02.2024Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты — ў кожным слове
Душа яднаецца з душой.
У свеце вельмі многа розных моў, але толькі адна з іх родная. Менавіта яна для чалавека самая прыгожая, любімая і дарагая. І кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любові да матчынага слова. Не засталіся абыякавымі да гэтага свята і мы. Сёння ў Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай установе адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя самай мілагучнай, непаўторнай, ласкавай мове. Гэта і інфармацыйныя гадзіны «Славутыя сыны сваёй краіны», квэст «Гавары са мной па- беларуску», выстава «Сэрцам роднага слова краніся», літаратурная гасцёўня «Расцём беларусамі» і іншыя. Беларуская мова — мелодыя сэрца. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |