Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

26.02.2024 0 Автор admin

Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзеі, прайшлі і ў нашай школе. Мэта мерапрыемства — выклікаць у вучняў жаданне паважаць, любіць і берагчы родную мову, вывучаць яе з задавальненнем.
Дзень пачаўся з акцыі «Размаўляй са мной на роднай мове». Ва ўсіх класных калектывах прайшлі віктарыны, конкурсы, гульні, накіраваныя на раскрыццё прыгажосці беларускага слова, выхаванне жадання карыстацца беларускай мовай: » Гімн роднай мове», «Сябруй з роднай мовай», «Слова роднае — вечнасці след», » Пагуляем у роднае слова». На перапынках гучала музыка беларускіх выканаўцаў пад дэвізам «Мова родная — мова модная».
Атрымалася сапраўднае свята беларускага слова, якое натхняе, ад якога адчуваеш цяпло роднай зямлі.