21.02.2025 0 Автор admin

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для большасці жыхароў нашай краіны роднай з’яўляецца менавіта беларуская мова. Роднай — значыць любімай, дарагой, самай-самай…
У гэтым мы сёння пераканаліся ў час правядзення мерапрыемстваў у сярэдняй школе нумар 14. З самай раніцы панавала святочная атмасфера: кругом трэба было паспець, выказаць словы любові і павагі да адной з самых мілагучных у свеце моў — роднай, беларускай. У нас расце дастойная змена, хоць нашы выхаванцы толькі ў пачатку жыццёвага шляху, але мы ўпэўнены, што яны зробяць усё магчымае, каб гэты скарб перадаць будучым пакаленням.