Музей СШ № 14 г. Ліды "Скарбы мінулага»

 

 

Музей працуе:

аўторак-пятніца: 12-15

субота: 10-12

санітарны дзень:

апошняя серада месяца

 

 

  У 2005 годзе загадам дырэктара СШ № 14 г. Ліды ад 30 жніўня 2005 года быў адкрыты музейны пакой. 19.12.2011 загадам № 393 ад 19.12.2011 быў адкрыты школьны гісторыка-краязнаўчы музей.

  З 2005 года калектыў СШ № 14 г.Ліда мэтанакіравана займаецца вывучэннем гісторыі роднага краю. За гэты перыяд сабраны экспанаты для чатырох экспазіцый музея. Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

 - Беларуская хатка;

 - Лідчына мастацкая;

 - Іх імёнамі названы вуліцы нашага горада;

 - Гераічны шлях 48-ай дывізіі (часовая).

  У экспазіцыі «Беларуская хатка» прадстаўлены прадметы побыту канца XIX - пачатку XX ст, сабраны матэрыял пра традыцыі беларускага народа.

  Экспазіцыя «Лідчына мастацкая» прадстаўляе творчасць навучэнцаў і настаўнікаў СШ № 14 г.Ліды.

  Для экспазіцыі "Іх імёнамі названы вуліцы нашага горада» сабраны матэрыял, звязаны з удзелам землякоў у ваенных дзеяннях па вызваленчым руху на тэрыторыі горада, інфармацыя пра помнікі горада.

  Для экспазіцыі "Гераічны шлях 48-ай дывізіі» сабраны матэрыял пра г. Ліду ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра вызваленне Лідчыны ад фашысцкіх захопнікаў.

  Увесь сабраны матэрыял складае фонд школьнага музея, які складаецца з ... .экспанатаў асноўнага фонду і ... .. экспанатаў навукова-дапаможнага фонду.

    Асноўным дакументам уліку і захоўвання матэрыялаў музея з'яўляецца Кніга уліку экспанатаў асноўнага і навукова-дапаможнага фондаў. Ёсць акты прыёмкі на экспанаты, якія паступілі на пастаяннае захоўванне ў музей за апошнія гады, а таксама маецца Кніга водгукаў.

  Галоўнымі напрамкамі работы школьнага музея з'яўляюцца:

 

• камплектаванне фондаў;

 • улік і захоўванне музейных калекцый;

 • экспазіцыйная работа;

 • культурна-адукацыйная дзейнасць.